Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/166

Гэта старонка не была вычытаная

РАСКАЗЫ З БОТАНІКІ

ЯБЛЫНІ

Я пасадзіў дзьвесьце маладых яблыняў і тры гады, вясною і ўвосень, акопваў іх і на зіму закручваў саломаю ад зайцоў. На чацьвёрты год, калі зыйшоў сьнег, я пайшоў паглядзець свае яблыні. Яны патаўсьцелі за зіму, кара на іх была блішчастая і налітая. Сучкі ўсе былі цэлыя, і на ўсіх кончыках і на разьвілінках сядзелі круглыя, як гарошынкі, цьветавыя почкі. Дзе-ня-дзе ўжо лопнулі яны і відаць было чырвоныя бакі цьветавых лісточкаў. Я ведаў, што ўсе почкі будуць цьветам і пладамі, і цешыўся, гледзячы на свае яблыні. Але калі я разьвінуў першую яблыню, я ўбачыў, што ўнізе, над самю зямлёю, кара ў яблыні абгрызена навокал па самую абалонь — як белае кольца. Гэта зрабілі мышы, я разьвінуў другую яблыню — і на другой было тое самае. З дзьвёхсот яблыняў ніводная не засталася цэлаю. Я замазаў абгрызеныя месцы смалою і воскам: алі калі яблыні распусьціліся, дык цьвет іхні зараз-жа спаў. Выйшлі маленечкія лісьцейкі, тыя завялі і засохлі, Кара зморшчылася і пачарнела. З дзьвёхсот яблыняў засталася толькі дзевяць. На гэтых дзевяцёх яблынях кара была навокал аб‘едзена, а ў белым кругу заставалася палоска кары. На гэтых палосках у тым месцы, дзе сходзілася кара,