Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/167

Гэта старонка не была вычытаная

зрабіліся нарасьці, і яблыні хоць і пахварэлі, але прайшлі. Рэшта ўсе прапалі, толькі ніжэй за абгрызеныя месцы пашлі апошнія, і то ўсё дзікія.

Кара ў дрэваў — тыя-ж жылы ў чалавека: праз жылы кроў ходзіць па чалавеку, і праз кару сок ходзіць па дзераве і паднімаецца ў сукі, лісьцьцё і цьвет. Можна з дзерава выдаўбсьці ўсё нутро, як гэта бывае ў старых лазінаў, але абы толькі кара была жывая — і дзерава будзе жыць; але калі кара прападзе — дзерава прапала. Калі чалавеку падрэзаць жылы, дык ён памрэ, па-першае, таму, што кроў выцеча, па-другое, таму, што крыві ня будзе ўжо ходу па целе.

Гэтак і бяроза засыхае, калі дзеці прадзяўбуць шчылінку, каб піць сок, і увесь сок выцеча.

Гэтак і яблыні прапалі ад таго, што мышы аб‘елі ўсю кару навокала, і соку ўжо ня было ходу з карэньняў у сукі, лісьцьцё і цьвет.

СТАРЫ ТОПАЛЬ

Пяць гадоў наш сад быў закінены; я наняў работнікаў з сякерамі і рыдлёўкамі і сам пачаў працаваць з імі ў садзе. Мы высякалі і вырэзвалі суш і дзіч, і лішнія кусты, і дрэвы. Больш за ўсё разрасьліся і глушылі іншыя дрэвы топаль і чаромха. Топаль ідзе ад карэньняў, і яго нельга выкапаць, а ў зямлі трэба высякаць карэньні. За ставам стаяў вялізны, ў два ахопы, топаль. Вакол яго была палянка, яна ўся зарасла атожылкамі тапалёў. Я казаў іх сячы: мне хацелася, каб месца было вясёлейшым, а галоўнае — мне хацелася аблягчыць стары топаль, таму што я думаў, быццам усе гэтыя маладыя