Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/168

Гэта старонка не была вычытаная

дрэвы ад яго ідуць і з яго цягнуць сок. Калі мы высякалі гэтыя маладыя таполікі, дык мне часам шкада было глядзець, як расьсякалі пад зямлёю іхнія сакавітыя карэньні, а пасьля ўчатырох мы цягнулі і не маглі вырваць падсечаны топальчык. Ён з усяе сілы трымаўся і не хацеў паміраць. Я падумаў: мусі трэба ім жыць, калі яны гэтак моцна трымаюцца за жыцьцё. Але трэ‘ было сячы, і я сёк. Пасьля ўжо, калі было позна, я даведаўся, што ня трэ‘ было зьніштажаць іх.

Я думаў, што атожылкі выцягваюць сок з старога топаля, а выйшла наадварот: калі я сёк іх, дык стары топаль ужо паміраў. Калі распусьцілася лісьцьцё, я ўбачыў (ён расходзіўся на два сукі), што адзін быў голы; і ў тое самае лета ён засох. Ён даўно ўжо паміраў і ведаў гэта, і перадаў сваё жыцьцё ў атожылкі.

Ад гэтага яны так хутка разрасьліся, а я хацеў аго аблягчыць — і пазабіваў усе яго дзеці.

ЧАРОМХА

Адна чаромха вырасла на дарожцы ляшчыны і заглушала ляшчыновыя кусты. Доўга думаў я — сячы, ці не сячы яе: мне шкада было. Чаромха гэтая расла ня кустом, а дзеравам, вяршкоў тры ў камлі і сажняў з 4 ў вышыню, уся разьвілістая, кудравая і ўся абсыпаная ясным, белым, пахнючым цьветам. Здалёку чутно было яе пах. Я і ня сьсёк-бы яе, але адзін з работнікаў (я яму раней сказаў высячы ўсю чаромху) без мяне пачаў сячы яе. Калі я прыйшоў, дык ён ужо падсёк яе вяршкоў на паўтара, і сок так і хлюпацеў пад сякераю, калі яна пападала