Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/169

Гэта старонка не была вычытаная

ў ранейшы ўдар. „Нічога ня зробіш, мусі лёс“, падумаў я, узяў сам сякеру і пачаў сячы разам з мужыком.

Кожную работу весела рабіць: весела сячы. Весела наўсукась усадзіць сякеру і пасьля нацянькі падцяць пасечанае і далей і далей урубацца ў дзерава.

Я зусім запомніў аб чаромсе і толькі думаў аб тым, каб хутчэй зваліць яе. Калі я задыхаўся, я паклаў сякеру, упёрся з мужыком у дзерава і папрабаваў зваліць яго. Мы хістанулі: дзерава задрыжала лісьцьцём, і на нас закапала з яго расою і пасыпаліся белыя, пахнючыя лапінкі цьвету.

У той-жа самы час быццам ойкнула нешта, — храснула ў сярэдзіне дзерава; мы паляглі, і як быццам заплакала, затрашчала ў сярэдзіне, і дзерава звалілася. Яно разадралася ў камлі і, хістаючыся, лягло сукамі і цьветам на траву. Падрыжэлі галінкі і цьвет пасьля гэтага і затрымаліся.

„Эх, штука вось важная! — сказаў мужык. — Жывое, шкада!“ А мне гэтак было шкада, што я чым хутчэй адыйшоў да іншых работнікаў.

ЯК ХОДЗЯЦЬ ДРЭВЫ

Раз мы вычышчалі на паўпяколку каля ставу заросшую сьцежку. Шмрт насяклі шыпшыньніку, лазіны, топалю, пасьля прыйшла чаромха. Расла яна на самай сьцежцы і была гэткая старая і тоўстая, што ён не магло быць менш, як дзесяць гадоў. А пяць гадоў таму, я ведаў, што сад быў чышчаны. Я ніяк ня мог зразумець, як магла тут вырасьці гэткая старая чаромха.