Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

каб яму перайсьці да іншага гаспадара. Гэтак і зрабілася. Садоўнік прадаў Каня гаршчэчніку. Конь быў рад, але ў гаршчэчніка яшчэ больш, як раней, было працы. І ўзноў пачаў Конь на лёс свой жаліцца ды маліцца, каб перайсьці яму да лепшага гаспадара. І гэта споўнілася. Гаршчэчнік прадаў Каня гарбару. Вось як убачыў Конь на гарбарскім падворку конскія скуры, дык і завыў: „ой, гора мне, беднаму! лепш было-б у ранейшых гаспадароў аставацца: цяпер ужо, як відаць, не на працу прадалі мяне, а на скуру“.

ДЗЕД і СЬМЕРЦЬ.

Дзед аднаго разу насёк дроў і панёс. Нясьці было далёка; ён змогся, злажыў вязку і кажа: „эх, хоць-бы сьмерць прыйшла!“ Сьмерць прыйшла і кажа: „вось я, а чаго табе трэба?“ Дзед спалохаўся і кажа: „мне вязку падняць“.

ЛЕЎ і ЛІСІЦА.

Леў ад старасьці ня мог ужо лавіць зьвяроў і задумаў хітрасьцю жыць: зайшоў ён у пячуру, лёг і прыкінуўся хворым. Пачалі зьвяры яго наведваць, і ён зьядаў тых, якія заходзілі да яго ў пячуру. Лісіца скеміла справу, стала каля ўваходу ў пячуру і кажа: „што, Леў, як маешся?“

Леў кажа: „блага; а ты чаму-ж не ўваходзіш?“

А Лісіца кажа: „таму не ўваходжу, што па сьлядох бачу, — уваходаў шмат, а выхадаў няма“.