Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

АЛЕНЬ і ВІНАГРАДНІК.

Алень схаваўся ад паляўнічых у вінаграднік. Калі паляўнічыя абмінулі яго, Алень пачаў аб‘ядаць вінаграднае лісьцьцё.

Паляўнічыя заўважылі, што лісьцьцё варушыцца, і думаюць: „ці ня зьвер тут пад лісьцьцём?“ — стрэлілі і ранілі Аленя. Алень і кажа, паміраючы: „так і трэба мне за тое, што я хацеў зьесьці лісьцьцё тое самае, якое выратавала мяне.“

КОТ і МЫШЫ.

Завялося ў аднэй хаце шмат Мышэй. Кот залез у гэту хату і пачаў лавіць Мышы. Пабачылі Мышы, што справа благая, і кажуць: „давайце, Мышы, ня будзем больш злазіць з столі, а сюды да нас кот не дабярэцца!“ Як пакінулі Мышы злазіць уніз, дык Кот і задумаў, як тут іх перахітрыць. Учапіўся ен аднэю лапаю за столь, зьвіс і прыкінуўся няжывым. Адна Мыш зірнула на яго дый кажа: „не, браце, хоць мяшком зрабіся, і то не падыйду.“

ВОУК і КАЗА.

Воўк бачыць — Каза ходзіць на каменнай гары, і нельга яму да яе падабрацца; ён ёй і кажа: „пайшла-б ты лепш уніз: тут і месца раўнейшае, і трава табе для корму шмат саладзейшая.“

А Каза кажа: „не на тое ты, Воўча, мяне ўніз клічаш: ты не аб маім, а аб сваім корме клапоцішся.“