Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

ЧАРОТ і МАСЬЛІНА.

Масьліна з Чаротам паспрачаліся аб тым, хто мацнейшы і дужэйшы. Масьліна пасьмяялася над чароцікам за тое, што ён ад кожнага ветру гнецца. Чарот маўчаў. Прыйшла бура. Чарот хістаўся, матаўся, да зямлі згінаўся — уцалеў. Масьліна напружылася сукамі проці ветру і — зламалася.

ДВА ТАВАРЫШЫ.

Ішлі лесам два таварышы, і выскачыў на іх мядзьведзь. Адзін кінуўся ўцякаць, залез на дзерава і схаваўся, а другі застаўся на зямлі. Рады яму ня было, ён упаў на зямлю і прыкінуўся мёртвым.

Мядзьведзь падыйшоў да яго і пачаў нюхаць, ён і дыхаць перастаў.

Мядзьведзь панюхаў яму твар, падумаў, што няжывы, і адыйшоў.

Калі мядзьведзь пайшоў, той зьлез з дзерава і сьмяецца, „ну, што, кажа, мядзьведзь табе на вуха казаў?“

„А ён сказаў мне, што благія людзі тыя, якія ў небясьпецы ад таварышоў уцякаюць.“

ВОУК і ЯГНЯТКА.

Воўк убачыў — Ягнятка п‘е каля ракі.

Захацелася Ваўку зьесьці Ягнятка, і пачаў ён да яго чапляцца: „ты, кажа, мне ваду муціш і піць не даеш“.

Ягнятка кажа: „ах, Воўча, як я магу табе ваду муціць? Гэта-ж я ніжэй па вадзе стаю, дый то кончыкамі губаў п‘ю. „А Воўк кажа: „ну,