Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

дык нашто ты лонскім летам майго бацьку лаяў?“ Ягнятка кажа: „ды я, Воўча, і не радзілася яшчэ лонскім летам“. Воўк узлаваўся і кажа: „цябе не перагаворыш. Дык я, ня еўшы нічога, за тое і зьем цябе“.

ЛЕЎ, ВОЎК і ЛІСІЦА.

Стары, хворы Леў ляжаў у пячуры. Прыходзілі ўсе зьвяры наведваць цара, толькі Лісіца ня бывала. Вось Воўк уцешыўся здарэньню і пачаў перад Львом абгаварваць Лісіцу.

„Яна, кажа, цябе за нішто лічыць: ніразу не зайшла цара адведаць“.

На гэтыя словы і прыбяжы Лісіца. Яна пачула, што Воўк кажа, і думае: „пачакай-жа ж, Воўча, я табе ад‘імшчу“.

Вось Леў зароў на Лісіцу, а яна кажа: „не кажы казьніць, кажы слова вымавіць. — Я таму ня бывала, што часу ня было, таму што па ўсім сьвеце бегала, у дактароў для цябе лякарства пыталася. Толькі цяпер знайшла, вось і прыбегла“.

Леў і кажа:

„Якое лякарства?“

„А вось якое: калі жывога Ваўка абдзярэш ды скуру яго цёпленькую апранеш…“

Як расьцягнуў Леў Ваўка, Лісіца засьмяялася і кажа:

„Во як, браце: паноў не на ліха, а на дабро наводзіць трэба“.

ЛЕЎ, АСЁЛ І ЛІСІЦА.

Леў, Асёл і Лісіца выйшлі на здабычу. Палавілі яны шмат зьвяроў, і Леў загадаў Аслу