Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

стаму і ня бачыш, што яны вельмі тонкія; я й сама ня бачу.“

Дурань уцешыўся і заказаў сабе яшчэ гэткіх нітак, а за гэтыя заплаціў грошы.

ДЗЯЛЬБА СПАДЧЫНЫ.

У аднаго бацькі былі два сыны. Ён сказаў ім: „як памру, разьдзялеце ўсё напалову.“ Калі бацька памёр, дык сыны не маглі падзяліцца бяз спрэчкі. Яны пайшлі судзіцца да суседа. Сусед спытаўся, як бацька загадаў ім дзяліцца. Яны сказалі, „ён загадаў дзяліць усё напалову.“ Сусед сказаў: „дык разьдзярэце напалову ўсе вопраткі, разьбеце напалову ўсе судзіны і напалову разрэжце ўсю жывёлу.“ Браты паслухалі суседа, і ў іх нічога не засталося.

МАЛПА.

Адзін чалавек пайшоў у лес, сьсёк дзерава і пачаў расьпілоўваць, Ён падняў канец дзерава на пень, сеў конна і пачаў пілаваць. Пасьля ён забіў клін у расьпілованае месца і пачаў пілаваць далей, пасьля выняў клін і пералажыў яшчэ далей.

Малпа сядзела на дзераве і пазірала. Калі чалавек лёг спаць, дык Малпа села конна на дзерава і хацела рабіць тое самае; але калі яна выняла клія, дык дзерава сьціснулася і прышчаміла ёй хвост. Яна пачала вырывацца і крычаць. Чалавек прачхнуўся, прыбіў Малпу і прывязаў на вяроўку.