Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

МАЛПА і ГАРОХ.

Малпа нясла дзьве поўныя жмені гароху. Выскачыла адна гарошынка. Малпа хацела падняць і рассыпала дваццаць гарошынак. Яна кінулася паднімаць і рассыпала ўсе. Тады яна ўзлавалася, параскідала ўвесь гарох і ўцякла.

ДОЙНАЯ КАРОВА.

У аднаго чалавека была Карова; яна давала кожны дзень гаршчок малака. Чалавек паклікаў гасьцей. Каб набраць больш малака, ён дзесяць дзён не даіў Каровы. Ён думаў, што на дзесяты дзень Карова дасьць яму дзесяць збаноў малака.

Але ў карове перагарэла малако, і яна дала менш малака, як раней.

КАЧКА і МЕСЯЦ.

Качка плавала па рацэ, шукаючы рыбы, і за ўвесь дзень не знайшла ніводнае. Калі прыйшла ноч, дык яна ўбачыла Месяц у вадзе, падумала, што гэта рыба, і дала нурца, каб злавіць Месяц. Іншыя качкі ўбачылі гэта і пачалі з яе сьмяяцца.

З таго часу Качка гэтак засаромілася і затрусіла, што, калі й бачыла рыбу пад вадою, дык яна ўжо не лавіла, яе, і памёрла з голаду.

ВОЎК у ПЫЛЕ.

Воўк хацеў злавіці з стады авечку і зайшоў пад вецер, каб на яго нясло пыл ад стады.

Аўчарны сабака ўбачыў яго і кажа: