Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

„Дарма ты, Воўча, у пыле ходзіш: вочы забаляць.“

А Воўк кажа:

„Вось-жа й бяда, сабачанька, што ў мяне ўжо даўно вочы баляць, а кажуць, што ад авечае стады пыл добра вочы вылечвае.“

МЫШ ПАД СЬВІРНАМ.

Жыла адна Мыш пад сьвірнам. Ў падлозе сьвірна была дзірачка, і збожжа сыпалася ў дзірачку. Мышы жыцьцё было добрае, але яна захацела пахваліцца сваім жыцьцём. Прагрызла большую дзірку і паклікала іншых мышэй.

„Хадзеце, — кажа, — да мяне гуляць, корму на ўсіх хопіць.“ Калі яна прывяла мышы, дык убачыла, што дзіркі зусім ня было. Мужык заўважыў вялікую дзіру ў пазлозе і закалаціў яе.

НАЙЛЕПШЫЯ ГРУШЫ.

Адзін пан паслаў слугу купіць самых смачных грушаў. Слуга прыйшоў у краму і спытаўся грушаў. Купец падаў яму; апе слуга сказаў:

„Не, дай мне найлепшых“.

Купец сказаў:

„Пакаштуй адну: ты ўбачыш, што яна смачная.“

„Як я даведаюся, — сказаў слуга, — што яны ўсе смачныя, калі пакаштую толькі аднае?“

Ён адкусіў пакрысе ад кожнае грушы і прынёс пану. Тады пан прагнаў яго.