Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Слонь сказаў:

„Я загадваю выцягнуць мяне адсюль.“

Шакаль зарагатаў і кажа:

„Хапайся носам мне за хвост, — зараз-жа выцягну.“

Слонь кажа:

„Хіба-ж можна мяне хвастом выцягнуць.“

А Шакаль і кажа:

„Дык нашто-ж ты загадваеш, чаго нельга зрабіць? Мы першага цара за тое прагналі, што ён загадваў тое, чаго нельга зрабіць.“

Калі Слонь здох у балоце, дык Шакалі прыйшлі і зьелі яго.

ЧАПЛЯ, РЫБЫ і РАК.

Жыла Чапля каля ставу і пастарэла; ня было ўжо ў яе сілы лавіць рыбу. Пачала яна прыдумваць, як-бы гэта ёй хітрасьцю пражыць. Яна і кажа Рыбам: „А вы, Рыбы, і ня ведаеце, што на вас бяда зьбіраецца; чула я ад людзей, хочуць яны стаў спусьціць і вас усіх палавіць. Ведаю я, тут за гарою, добры ставок ёсьць. Я памагла-б, але старая ўжо: цяжка лятаць.“ Рыбы пачалі прасіць у Чаплі, каб памагла.

Чапля і кажа:

„Мо‘ пастараюся для вас, перанясу вас, толькі раптам не магу, а па аднэй.“

„Вось рыбы і рады, усе просяць: „мяне занясі, мяне занясі!“

І ўзялася Чапля насіць іх: вазьме, вынясе ў поле ды зьесьць. І перанясла яна гэтак шмат рыбаў.

Жыў у ставе стары Рак. Як пачала Чапля выносіць Рыбу, дык ён скеміў справу і кажа:

„Ну, цяпер, Чапля, і мяне аднясі на навасельлле.“