Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Сьляпы спытаўся: „а што, ён гэткі-ж мягкі і сыпкі, як мука?“

Несьляпы сказаў: „не, ён проста белы, як заяц-бяляк.“

Сьляпы спытаўся: „што-ж, ён шарсьцісты і мягкі, як заяц?“

Несьляпы сказаў: „не, белы колер якраз гэткі, як сьнег“.

Сьляпы спытаўся: „што-ж, ён халодны, як сьнег?“

І колькі прыкладаў несьляпы ні казаў, Сьляпы ня мог зразумець, які бывае белы колер малака.

ВОЎК і ЛУК.

Паляўнічы з лукам і стрэламі пайшоў на паляваньне, забіў казу, узяў на плечы і панёс яе. Па дарозе ўбачыў ён дзіка. Паляўнічы скінуў казу, выстраліў да дзіка і раніў яго. Дзік кінуўся на паляўнічага, папароў яго да сьмерці, ды і сам тут-жа здох. Воўк пачуў кроў і прыйшоў да таго месца, дзе ляжала каза, дзік, чалавек і яго лук. Воўк уцешыўся і падумаў: „цяпер доўга буду пад‘еўшы; толькі я ня буду есьці ўсяго адразу, а буду есьць пакрысе, каб нішто не прапала: сьпярша зьем, што цьвярдзейшае, а пасьля закушу тым, што мягчэйшае і саладзейшае.“

Воўк панюхаў казу, дзіка і чалавека, і сказаў: „гэта яда мягкая, я зьем гэта пасьля, а раней дай зьем гэтыя жылы на луку“. І ён пачаў грызьці жылы на луку. Калі ён перагрыз цяціву, дык лук расскочыўся і даў ваўку па жываце. Воўк тут-жа здох, а іншыя ваўкі зьелі і чалавека, і казу, і дзіка, і ваўка.