Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

ПТУШКІ ў СЕТЦЫ.

Паляўнічы паставіў каля возера сетку і накрыў шмат птушак. Птушкі былі вялікія, паднялі сетку і паляцелі з ёю. Паляўнічы пабег за птушкамі. Мужык убачыў, што паляўнічы бяжыць, і кажа: „куды бяжыш? Хіба-ж пехатою можна дагнаць птушку?“ Паляўнічы сказаў: „калі-б адна была птушка, дык я не даганіў-бы, а цяпер даганю.“

Гэтак і зрабілася. Як прыйшоў вечар, птушкі пацягнулі на начлег, — кожная ў свой бок: адна да лесу, другая — да балота, трэцяя — ў поле, і ўсе з сеткаю ўпалі на зямлю, і паляўнічы ўзяў іх.

ЦАР і САКОЛ.

Адзін Цар на паляваньні пусьціў за зайцам свайго любага Сакала і паехаў конна за ім.

Сакол злавіў зайца. Цар адабраў зайца і пачаў шукаць вады напіцца. У ўзгорку Цар знайшоў ваду. Толькі яна па каплі капала. Вось Цар дастаў чашу з сядла і падставіў пад ваду. Вада цякла па каплі, і калі чаша набралася поўная, Цар падняў яе да рота і хацеў піць. Раптам Сакол задрыжаў на руцэ ў Цара, залапатаў крыльлямі і вынлюснуў ваду. Цар ізноў падставіў чашу. Ён доўга чакаў, пакуль яна набярэцца роўна з берагамі, і ўзноў калі ён пачаў падносіць яе да рота, дык Сакол задрыжаў і разьліў ваду.

Калі трэці раз Цар набраў поўную чашу і пачаў падносіць яе да губоў, дык Сакол ізноў разьліў яе. Цар узлаваўся і, з усяго размаху ўдарыўшы Сакала аб камень, забіў яго. Тут