Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

АД ЧАГО ЛІХА НА СЬВЕЦЕ.

Пустыньнік жыў у лесе, і зьвяры не баяліся яго. Ён і зьвяры гаварылі паміж сабою і разумелі адно аднаго.

Адчойчы пустыньнік лёг пад дзеравам, а крук, голуб, алень і зьмяя сабраліся начаваць да таго-ж самага месца. Зьвяры пачалі разважаць — ад чаго ліха на сьвеце.

Крук сказаў: „ліха на сьвеце усё ад голаду. Калі пад‘ясі, як трэба, сядзеш сабе на сук, пакаркваеш — усё весела, добра, з усяго цешышся; а вось толькі пагаладай дзень-другі і усё гэтак нямілым зробіцца, што й не глядзеў-бы на сьвет Божы. І ўсё цябе цягне кудысьці, пералятаеш з месца на месца, і няма табе спакою. А ўгледзіш мяса, дык яшчэ нудней зробіцца — так і кінешся без разбору. Іншы раз і кіямі і паленамі ў цябе кідаюць, а ты ўсё не адстаеш. І колькі гэтак з-за голаду гіне нашага брата. Усё ліха ад голаду.“

Голуб сказаў: „а памойму не ад голаду ліха, а ўсё ліха ад каханьня. Каб жылі мы па адным, дык нам і гора было-б мала. Адна галава ня бедная, а бедная, дык адна. А то мы жывём заўсёды парачкамі. І так палюбіш сваю дружку, што няма табе спакою — усё аб ёй думаеш: ці пад‘еўшы яна, ці цяпло ёй? А як паляціць куды-нібудзь ад цябе дружка, дык тут ужо зусім згінеш, — усё думаеш, каб як гэта каршун не панёс або людзі не злавілі; і сам паляціш яе шукаць дый заляціш у бяду — альбо пад каршуна, альбо ў сільлё. А калі загіне дружка, дык самому ўжо нішто нямілае. Не ясі, ня п‘еш, і толькі шукаеш ды плачаш. Колькі нас ад гэтага гіне. Усё ліха не ад голаду, а ад каханьня.“