Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

ВОЎК і ПАЛЯЎНІЧЫЯ.

Воўк зьеў авечку; Паляўнічыя злавілі Ваўка і пачалі яго біць. Воўк сказаў: „дарма вы мяне б‘еце: я не вінаваты, што шэры — мяне гэткім Бог стварыў.“ А паляўнічыя сказалі: „не за тое б‘юць Ваўка, што шэры, а за тое, што авечку зьеў.“

ДВА МУЖЫКІ.

Адзін раз два Мужыкі ехалі насустрэчу і зачапіліся саньмі. Адзін крычыць: „схілі, — мне хутчэй у места трэба!“ А другі кажа: „ты схілі, — мне хутчэй дамоў трэба.“ Яны доўга спрачаліся. Трэці мужык убачыў і сказаў: „калі вам хутка трэба, дык асадзеце назад.“

МУЖЫК і КОНЬ.

Паехаў Мужык у места па авёс для каня. Толькі што выехаў з вёскі, Конь пачаў заварочваць назад да хаты. Мужык даў па кані пугай. Ён пайшоў і думае аб Мужыку: „куды ён, дурань, мяне прэ; лепш-бы да хаты“. Не даяжджаючы да места, Мужык бачыць, што Каню цяжка па гразі: зьрярнуў на брук, а Конь круціць проч ад бруку. Мужык сьцебануў цугаю і пацягнуў каня; ён пайшоў на брук і думае: „на што ён няне пакіраваў на брук, толькі капыты абламаеш. Тут пад нагамі шорстка.“

Мужык пад‘ехаў да крамы, купіў аўса і паехаў да хаты. Калі прыехаў да хаты, даў каню аўса. Конь пачаў есьці і думае: „якія людзі дурныя! толькі любяць над намі разумнічаць, а розуму ў іх менш як ў нас. Аб чым ён клапа-