Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

ціўся? Кудысьці езьдзіў і ганяў мяне. Колькі мы ня езьдзілі, а ўсё-ж вярнуліся да хаты. Лепш-бы з самага пачатку заставацца нам з ім дома: ён сядзеў-бы на печы, а я еў-бы авёс“.

ДВА КАНІ.

Два кані вязьлі два вазы. Пярэдні конь вёз добра, а задні затрымліваўся. На пярэдняга каня пачалі перакладаць з задняга ваза: калі ўсё пераклалі, задні пайшоў улегцы і сказаў пярэдняму:

„Мучся і пацей. Што больш будзеш старацца, то больш цябе будуць мучыць.“

Калі прыехалі на заезны падворак, гаспадар і кажа:

„Нашто мне два кані карміць, а адным вазіць? Лепш аднаму дам колькі трэба корму, а таго зарэжу: хоць скуру вазьму.“

Гэтак і зрабіў.

СЯКЕРА і ПІЛА.

Пайшлі два мужыкі ў лес па дзерава. У аднаго была сякера, а ў другога — піла. Вось яны выбралі дзерава і пачалі спрачацца. Адзін кажа: трэба дзерава сьсячы, а другі кажа: трэба сьпілаваць.

Трэці мужык і кажа: „я зараз паміру вас: калі сякера вострая, дык лепш сячы, а калі піла яшчэ вастрэйшая, дык лепш пілаваць.“ Ён узяў сякеру і пачаў сячы дзерава. Але сякера была гэтак тупая, што ёю нельга было сячы.

Ён узяў пілу: піла была благая і зусім ня рэзала. Тады ён сказаў: „вы пачакайце спрачацца: сякера не сячэ, а піла ня рэжа. Вы раней