Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЯРГАЧ і ЯГО САМІЦА.

Дзяргач позна зьвіў на сенажаці гняздо, і ў касьбу яшчэ Саміца сядзела на яйках. Раненьнка мужыкі прыйшлі на сенажаць, скінулі каптаны, патачылі косы і пайшлі адзін за адным падрэзваць траву і класьці ў пракосы. Дзяргач вылецеў паглядзець, што робяць касцы. Калі ён убачыў, што адзін мужык махнуў касою і разрэзаў напалову вужаку, дык ён уцешыўся, прыляцеў да Дзергачыхі і сказаў: „яны прыйшлі рэзаць вужакі; нам даўно ад іх жыцьня няма“. А Дзергачыха сказала: „мужыкі рэжуць траву, а з травою рэжуць усё, што пападзецца: і вужаку, і дзергачынае гняздо, і дзергачыную галаву. Не дабро чуе маё сэрца, а нельга мне ні панясьці яек, ні паляцець з гнязда, каб не астудзіць іх.“

Калі касцы дайшлі да дзергачовага гнязда, адзін мужык махнуў касою і зрэзаў Дзергачысе галаву, а яйкі палажыў за пазуху і аддаў дзецям гуляць.

КАРОВА і КАЗЁЛ.

У старое бабы былі сабе Карова ды Казёл. Карова з Казлом разам хадзіла ў стадзе. Карова ўсё круцілася, калі яе даілі. Старая вынесла хлеба з сольлю, дала Карове і прыгаварвала, „ды стой-жа, тпруська; на, на, яшчэ вынясу, толькі стой ціха.“

На другі вечар Казёл уперад за Карову вярнуўся з поля, расставіў ногі і стаў перад старою. Старая замахнулася на яго ручніком, але Казёл стаяў, не варушыўся. Ён помніў, што