Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

старая дакляравала хлеба Карове, каб стаяла ціха. Cтарая бачыць, што Казёл не праймаецца, узяла палку і прыбіла яго.

Калі Казёл адыйшоў, старая ізноў пачала карміць Карову хлебам і ўгаварваць яе.

„Няма ў людзях праўды! — падумаў Казёл: — я цішэй за яе стаяў, а мяне пабілі.“

Ён адыйшоў у бок, разьбегся, ударыў у дайніцу, разьліў малако і забіў старую.

ЛІСІЧЫ ХВОСТ.

Чалавек злавіў Лісіцу і спытаўся ў яе: „хто навучыў лісіцы ашукваць хвастом сабакі?“ Лісіца спыталася: „як ашукваць? Мы не ашукваем сабак, а проста ўпякаем ад іх з усяе сілы.“ Чалавек сказаў: „не, вы ашукваеце хвастом. Калі сабакі даганяюць вас і хочуць схапіць, дык вы пакручваеце хвастом у адзін бок; сабака крута паварочвае за хвастом, а вы тады бяжыцё ў зусім іншы бок.“ Лісіца засьмяялася і сказала: „мы робім гэта дзеля таго, каб пакручвацца: калі сабака даганяе нас і мы бачым, што ня можам уцячы проста, — дык мы скручваем у бок; а дзеля таго, каб павярнуцца раптам у адзін бок, нам трэба махнуць хвастом у другі — так, як вы гэта робіце рукамі, калі хочаце бягучы павярнуцца. Гэта ня наша выдумка; гэта прыдумаў сам Бог яшчэ тады, калі Ён ствараў нас, дзеля таго, каб сабакі не маглі пералавіць усіх лісіцаў.“