Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

І з таго часу хлопчык пакінуў есьць мяса — ня еў больш ні ялавіны, ні бараніны, ні курэй.

ПАДКІДЫШ.

У беднае жанчыны была дачка Марыля. Марыля раніцай пайшла па ваду і ўбачыла, што каля дзьвярэй ляжыць нешта завінутае ў анучы. Марыля паставіла вёдры і разгарнула анучы. Калі яна крапула анучы, дык з іх закрычала нешта: уа! уа! уа! Марыля нагнулася і ўбачыла, што гэта было маленечкае чырвонае дзіцятка. Яно голасна крычала: уа! уа! Марыля ўзяла яго на рукі і панясла ў хату, пачала з ложкі паіць малаком. Маці сказала: „што ты прынясла?“ Марыля сказала: „дзіцятка, я знайшла каля нашых дзьвярэй“. Маці сказала: „мы і так бедныя, дзе нам карміць яшчэ дзіцянё, я пайду да начальніка і скажу, каб яго ўзялі.“ Марыля заплакала і сказала: „мамачка, яно няшмат будзе есьці, пакінь яго. Паглядзі, якія ў яго чырвоненькія зморшчаныя ручкі і пальчыкі.“ Маці паглядзела: ёй шкада зрабілася. Яна пакінула дзіцятка. Марыля карміла і спавівала дзіцянё і пяяла яму песьні, калі яно клаляся спаць.

МУЖЫК і АГУРКІ.

Пайшоў раз мужык да агародніка агуркі красьці. Падпоўз ён да агуркоў і думае: вось, дай вазьму мяшок агуркоў, прадам; за гэтыя грошы курачку куплю. Нанясе мне курачка яек, сядзе на іх, вывядзе шмат куранят. Выкармлю я кураняты, прадам, куплю парасятка — сьвінку; напаросіць мне сьвінка парасят. Прадам парасяты,