Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

куплю кабылку; ажарэбіцца кабылка жарабяткамі. Выкармлю жарабяты, прадам; куплю хату і завяду агарод, насаджу агуркоў, красьці ня дам — варту буду крэпкую трымаць. Найму вартаўнікоў, пасаджу на агуркі, а сам гэтак падыйду бачком, ды крыкну: „гэй, вы, вартуйце крапчэй!“ Як закрычыць на ўсё горла. Вартаўнікі пачулі, выскачылі, адластажылі мужыка.

ПАЖАР.

У жніво мужыкі і бабы пайшлі на работу. У вёсцы засталіся толькі старыя ды малыя. У аднэй хаце засталася бабка і трое ўнукаў. Бабка выпаліла ў печы і лягла адпачыць. На яе сядалі мухі і кусалі яе. Яна затуліла твар ручніком і заснула. Адна ўнучка, Марыся (ёй было тры гады), адчыніла печ, награбла вуглёў у чарапок і пайшла ў прымен. А ў прымне лежалі снапы. Бабы нарыхтавалі гэтыя снапы на перавяслы. Марыля прынясла вуглі, палажыла пад снапы і пачала дуць. Калі салома пачала загарацца, дык яна ўцешылася, пайшла ў хату і прывяла за руку брата Кірушку (яму было паўтара года, і ён толькі што навучыўся хадзіць), і сказала: „паглянь, Кілюска, якую я печку ўздула“. Снапы ўжо гарэлі і трашчалі. Калі заслала прымень дымам, Марылька спалохалася і пабегла назад у хату. Кірушка ўпаў на парозе, разьбіў нос і заплакаў: Марылька ўцягнула яго ў хату і яны абое схаваліся пад лаўку. Бабка нічога ня чула і спала. Старшы хлопчык, Янка (яму было восем гадоў), быў на вуліцы. Калі ён убачыў, што з прымна валіць дым, ён убег у дзьверы, праз дым ускочыў у хату і пачаў будзіць бабку; але бабка зо сну ашалела