Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

— Эх, панічок, жаласьці ў ват няма: што яго расьпякаць? Гэта-ж яму 20 гадоў. Конь змучаны, ледзь дыхае, дый стары. Гэта-ж ён гэткі стары, ўсё роўна як Пімен Цімахвеіч. Вы вось селі-б на Цімахвеіча, ды гэтак вось пераз сілу паганялі-б яго дубцом — што-ж, вам не шкада было-б?

Я ўспомніў Пімена і паслухаў дзядзькі. Я зьлез з каня, і калі я паглядзеў, як ён насіў потнымі бакамі, цяжка дыхаў ноздрамі і памахваў аблезлым хвосьцікам, дык я зразумеў, што каню цяжка было. А то я думаў, што яму было гэтак-жа сама весела, як і мне. Мне гэтак шкада зрабілася Варанка, што я пачаў цалаваць яго ў потную шыю і перапрашаць яго за тое, што я яго біў.

З таго часу я вырас вялікі і заўсёды шкадую коняй, і заўсёды ўспамінаю Варанка і Пімена Цімахвеіча, калі бачу, што мучаць кані.

ЯК Я НАВУЧЫЎСЯ ЕЗЬДЗІЦЬ КОННА.

Калі я быў маленькі, мы кожны дзень вучыліся, толькі нядзелямі і сьвятамі хадзілі спацыраваць і гулялі з братамі. Аднаго разу тата сказаў: „трэба старэйшым дзецям вучыцца езьдзіць конна. Паслаць іх у манеж.“ Я быў меншы за ўсіх братоў і спытаўся: „а мне можна вучыцца?“ Тата сказаў: „ты ўпадзеш.“ Я пачаў прасіць яго, каб мяне таксама вычылі, і ледзь не заплакаў. Тата сказаў: „ну, добра, і цябе таксама. Толькі глядзі: ня плач, калі ўпадзеш. Хто ніразу не ўпадзе з каня, той не навучыцца конна езьдзіць“.

Калі прыйшла серада, нас трох павязьлі ў манеж. Мы ўвайшлі на вялікі ганак, а з вялі-