Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

кага ганку перайшлі па маленечкі ганак. А пад ганачкам быў вельмі вялікі пакой. У пакоі замест падлогі быў пясок. І па гэтым пакоі езьдзілі конпа паны і пані і гэткія самыя хлопчыкі, як мы. Гэта і быў манеж. У манежы было ня зусім сьветла і пахла коньмі, і чутно было, як ляскаюць пугамі, крычаць на коні і коні стукаюць капытамі аб дзеравяныя сьцены. Я спачатку спалохаўся і ня мог нічога разглядзець. Пасьля наш дзядзька паклікаў бэрэйтара і сказаў: „вось гэтым хлопчыкам дайце коні, яны будуць вучыцца езьдзіць конна.“ Бэрэйтар сказаў: „добра.“

Пасьля ён паглядзеў на мяне і сказаў: „гэты малы вельмі.“ А дзядзька сказаў: „ён дакляруе ня плакаць, калі ўпадзе.“ Бэрэйтар засьмяяўся і пайшоў.

Пасьля прывялі тры асядланыя кані, мы скінулі шынелі і зыйшлі па сходах уніз у манеж. Бэрэйтар трымаў каня за корду[1], а браты езьдзілі вакол яго. Спачатку яны езьдзілі шагам, пасьля рысьсю. Пасьля прывялі маленькага коніка. Ён быў рыжы, і хвост у яго быў абрэзаны. Яго звалі Чырвончык. Бэрэйтэр засьмяяўся і сказаў мне: „ну, кавалер, сядайце.“ Я і цешыўся, і баяўся, і стараўся так зрабіць, каб ніхто гэтага не заўважыў. Я доўга стараўся папасьць нагою ў стрэмя, але ніяк ня мог, таму што я быў вельмі малы. Тады бэрэйтар падняў мяне на рукі і пасадзіў. Ён сказаў: „ня цяжкі паніч — фунтаў два, больш ня будзе.“

Ён спачатку трымаў мяне за руку, але я бачыў, што братоў ня трымалі і прасіў, каб мяне

  1. Корда — вяроўка дзеля таго, каб па кругу ганяць коні.