Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

пусьцілі. Ён сказаў: „а не баіцёся?“ Я вельмі баяўся, але сказаў, што не баюся. Баяўся больш таму, што Чырвончык усё ўхмыляў вушы. Я думаў, што ён на мяне злуе. Бэрэйтар сказаў: „ну, глядзеце-ж ня падайце!“ і пусьціў мяне. Спачатку Чырвончык хадзіў шагам; і я трымаўся проста. Але сядло было сьлізкае, і я баяўся скуліцца. Бэрэйтар у мяне спытаўся: „ну што, умацаваліся?“ Я яму сказаў: „умацаваўся“. „Ну, цяпер рысьсю!“ і бэрэйтар запляскаў языком.

Чырвончык пабег маленькай рысьсю, і мяне пачало падкідаць. Але я ўсё маўчаў і стараўся не спаўзьці на бок. Бэрэйтар мяне пахваліў: „вось, дык кавалер, добра!“ Я быў вельмі рад з гэтага.

У гэты час да бэрэйтара падыйшоў яго таварыш і пачаў з ім гаварыць, і бэрэйтар пакінуў глядзець на мяне.

Толькі раптам я пачуў, што я схіліўся крыху на бок з сядла. Я хацеў паправіцца, але ніяк ня мог. Я хацеў закрычаць бэрэйтару, каб ён затрымаў, але думаў, што будзе сорамна, калі я гэта зраблю, і маўчаў. Бэрэйтар не глядзеў на мяне, Чырвончык усё бег рысьсю, і я яшчэ больш зьбіўся на бок. Я паглядзеў на бэрэйтара і думаў, што ён паможа мне; а ён усё размаўляў з сваім таварышам і, ня гледзячы на мяне, прыгаварваў: „маладзец кавалер.“ Я ўжо зусім быў на баку і вельмі спалохаўся. Я думаў, што я прапаў. Але крычаць мне сорамна было. Чырвончык страсянуў мяне яшчэ раз, я зусім сьсьлізнуўся і ўпаў на зямлю. Тады Чырвончык стаў, бэрэйтар аглянуўся і ўбачыў, што на Чырвончыку мяне няма. Ён сказаў: „вось табе на! зваліўся кавалер мой“, і падыйшоў да