Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

мяне. Калі я яму сказаў, што не забіўся, ён засьмяяўся і сказаў: „дзіцячае цела мягкае“. А мне хацелася плакаць. Я папрасіў, каб мяне ізноў пасадзілі, і мяне пасадзілі. І я ўжо больш ня падаў.

Гэтак мы езьдзілі ў манежы два разы ў тыдзень, і хутка я навучыўся езьдзіць добра і нічога не баяўся.

ЛАЗІНА.

На Вялікдзень мужык пайшоў паглядзець, ці адтала зямля.

Ён выйшаў на агарод і калом ашчупаў зямлю. Зямля раскісла. Мужык пайшоў у лес. У лесе на лазіне ўжо надуліся пучкі. Мужык і падумаў: „давай абсаджу агарод лазінаю; вырасьце — заслона будзе!“ Узяў сякеру, насёк дзесяток лазіньніку, зачасаў з тоўстых канцоў каламі і ўваткнуў у зямлю.

Усе лазінкі выпусьцілі атожылкі ўверсе з лісьцьцямі і ўнізе, пад зямлёю, выпусьцілі гэткія самыя атожылкі замест карэньняў; і адны зачапіліся за зямлю і прыняліся, а другія няспрытна зачапіліся за зямлю карэньнямі, — замярлі і паваліліся.

На восень мужык пацешыўся з сваіх лазінаў: шэсьць штук прынялося. На другую вясну авечкі абгрызьлі чатыры лазіны, і дзьве толькі асталіся. На трэцюю вясну і гэтыя абгрызьлі авечкі. Адна зусім прапала, а другая справілася, пачала ўкараняцца і разраслася дзеравам. Веснамі пчолы гудзьма-гулі на лазіне. У раеньне часта на лазіну сядалі раі, і мужыкі зграбалі іх. Бабы і мужыкі часта сьнедалі і спалі пад