Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

лазінаю, а дзеці лазілі на яе і выломвалі з яе дубцы.

Мужык той, што пасадзіў лазіну, даўно ўжо памёр, а яна ўсё расла. Старшы сын два разы сьсякаў з яе сукі і паліў імі. Лазіна ўсё расла. Абсякуць яе навокал, зробяць гуз, а яна на вясну выпусьціць ізноў сукі, хоць і танчэйшыя, але ў два разы большыя за ранейшыя, як віхор у жарабяці.

І старшы сын кінуў гаспадарыць, і вёску сьсялілі, а лазіна ўсё расла на чыстым полі. Чужыя мужыкі езьдзілі, секлі яе — яна ўсё расла. Маланкаю ўдарыла ў лазіну, яна справілася бакавымі сукамі, і ўсё расла і цьвіла. Адзін мужык хацеў сьсячы яе на калоду, ды кінуў: яна была дужа гнілая. Лазіна звалілася на бок і трымалася толькі адным бокам, а ўсё расла, і ўсё кожны год прыляталі пчолы абіраць з яе цьвету пылок.

Сабраліся раз дзеці рана вясною пасьвіць коні пад лазіну. Здалося ім холадна, яны пачалі распальваць агонь, набралі пожні, чарнабыльніку, гальля. Адзін залез на лазіну, з яе-ж наламаў сукоў. Злажылі яны ўсё ў дуплё лазіны і запалілі. Запішчала лазіна, закіпеў у ёй сок, пайшоў дым і пачаў перабягаць агонь; усё нутро яе пачарнела. Скурчыліся маладыя атожылкі, цьвет завяў. Дзеці павялі дамоў коні. Абгарэлая лазіна засталася адна ў полі. Прыляцеў чорны крук, сеў на яе і закрычаў; „што, здохла, старая качарга? Даўно пара было.“

БУЛЬКА.

У мяне быў сабака. яго звалі Булька. Ён быў увесь чорны, толькі кончыкі пярэдніх лапаў