Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

выбіў шыбу і выскачыў з вакна і проста маім сьледам пабег па дарозе і прабег гэтак вярстоў 20 у самую сьпякоту.

БУЛЬКА і ДЗІК.

Аднаго разу на Каўказе мы пайшлі на паляваньне на дзікоў, і Булька пабег са мною. Толькі што гончыя пагналі, Булька кінуўся на іх голас і схаваўся ў лесе. Гэта было ў лістападзе месяцы: дзікі і сьвіньні тады бываюць вельмі сытыя. На Каўказе, ў лясох, дзе жывуць дзікі, бывае шмат смачных пладоў: дзікага вінаграду, шышак, яблыкаў, грушаў, ажынаў, жалудоў, церняў. І калі ўсе гэтыя плады пасьпёюць і крануцца марозам, дык дзікі ад‘ядаюцца і сыцеюць.

У той чае дзік бывае гэтак сыты, што нядоўга можа бегаць пад сабакамі. Калі яго паганяюць гадзіны дзьве, дык ён забіваецца ў гушчар і спыняецца. Тады паляўнічыя бягуць да таго месца, дзе ён cтаіць, і страляюць. Па сабачым брэху можна пазнаць, cтаў дзік, ці бяжыць. Калі ён бяжыць, дык сабакі брэшуць з піскам, як быццам іх б‘юць; а калі ён стаіць, дык яны брэшуць, як на чалавека, і падвываюць.

У гэтае паляваньне я доўга бегаў па лесе, але ніразу мне не ўдалося перабегчы дарогу дзіку. Нарэшце я пачуў працяжны брэх і выцьцё гончых сабак і пабег да таго месца. Ужо я быў блізка ад дзіка, мне ўжо чуваць было трэск па гушчары. Гэта варочаўся дзік з сабакамі. Але чутно было па брэху, што яны ня бралі яго, а толькі тут-жа круціліся. Раптам я пачуў — зашарахцела нешта ззаду, і ўбачыў Бульку. Ён, відаць, згубіў гончых у лесе