Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

і зьбіўся, а цяпер чуў іхні брэх і гэтак сама, як я, з усяе сілы каціўся ў той бок. Ён бег цераз палянку па высокай траве, і мне ад яго відаць было толькі яго чорную галаву і закушэны язык у белых зубах. Я паклікаў яго, але ён не аглянуўся, абагнаў мяне і схаваўся ў гушчары. Я пабег за ім, але чым далей я ішоў, тым лес рабіўся ўсё гусьцейшы ды гусьцейшы. Сучкі зьбілі з мяне шапку, білі па твары, іглы церняў чапляліся за вопратку. Я ўжо быў блізкі да брэху, але нічога ня мог бачыць.

Раптам я пачуў, што сабакі гучней забрахалі, нешта моцна затрашчала, і дзік пачаў аддувацца, і захрыпеў. Я так і думаў, што цяпер Булька дабраўся да яго і валтузіцца з ім. Я з апошніх сілаў пабег праз гушчар да таго месца. У самым глухім гушчары я ўбачыў пярэстага гончага сабаку. Ён брахаў і выў на адным месцы, і за тры шагі ад яго цягалася і чарнела нешта.

Калі я падыйшоў бліжэй; я разглядзеў дзіка і пачуў, што Булька страшэнна запішчаў. Дзік зарахтаў і пасунуўся на ганчака: ганчак падціснуў хвост і адскочыў. Мне стала відаць бок дзіка і яго галаву. Я прыцэліўся ў бок і выстраліў. Я бачыў, што папаў. Дзік зарахтаў і затрашчаў проч ад мяне па гушчары. Сабакі пішчалі, брахалі сьледам за ім; я па гушчары лез за імі. Раптам ледзь што ў сябе пад нагамі я ўбачыў і пачуў нешта. Гэта быў Булька. Ён ляжаў на баку і пішчаў. Пад ім была лужа крыві. Я падумаў: прапаў сабака; але мне цяпер не да яго было, я лез далей. Хутка я ўбачыў дзіка. Сабакі хваталі яго ззаду, а ён пакручваўся то на той, то на іншы бок. Калі дзік убачыў мяне, ён сунуўся да мняе. Я выстраліў