Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

другі раз зусім з блізка, так што шэрсьць загарэлася на дзіку, і дзік захрыпеў, пахіснуўся і ўсёю тушаю цяжка грукануў на зямлю.

Калі я падыйшоў, дзік быў ужо няжывы і толькі то тут, то там яго пучыла і падтрасала. Але сабакі, наставіўшы шэрсьць, адны рвалі яго за жывот і за ногі, а другія лакталі кроў з раны.

Тут я ўспомніў пра Бульку і пайшоў яго шукаць. Ён поўз мне насустрэчу і стагнаў. Я падыйшоў да яго, прысеў і паглядзеў на яго рану. У яго быў распораны жывот, і цэлы камяк кішок з жывата валокся па сухіх лісьцьцях. Калі таварышы падыйшлі да мяне, мы ўправілі Бульцы кішкі і зашылі яму жывот. Пакуль зашывалі жывот і праколвалі скуру, дык ён усё лізаў мне рукі.

Дзіка прывязалі да хваста каню, каб выцягнуць з лесу, а Бульку палажылі на каня і гэтак прывязьлі яго дамоў. Булька прахварэў тыдняў шэсьць і выздаравеў.

ФАЗАНЫ.

На Каўказе дзікія куры завуць фазанамі. Іх гэтак шмат, што яны там таньнейшыя за хатнюю курыцу. На фазанаў палююць з кабылкаю, з падсаду і з-пад сабакі. З кабылкаю вось як палююць: вазьмуць парусіны, нацягнуць на рамку, у сярэдзіне рамкі зробяць перакладзіну, а ў парусіне зробяць дзіру. Гэтая рамка з парусінай называецца кабылкаю. З гэтаю кабылкаю і з стрэльбаю чуць сьвет выходзяць у лес. Кабылку нясуць перад сабою і падглядаюць праз дзірку