Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

З-пад сабакі палююць вось як: бяруць лягавага сабаку і ходзяць з ім па лесе. Сабака нюхам пачуе, дзе ранічкай хадзілі і карміліся фазаны, і пачне разьбіраць іхнія сьляды. І колькі-б ні на путалі фазаны, а добры сабака заўсёды знайдзе апошні сьлед, выхад з таго месца, дзе карміліся. Чым далей будзе ісьці сабака сьледам, тым мацней яму будзе пахнуць, і гэтак ён дайдзе да таго месца, дзе ўдзень сядзіць у траве або ходзіць фазан. Калі ён падайдзе блізка, тады яму будзе здавацца, што фазан ужо тут проста перад ім, і ён усё будзе ісьці асьцярожней, каб не спалохаць яго, і будзе прыпыняцца, каб адразу дзыгнуць і злавіць яго. Калі сабака падайдзе зусім блізка, тады фазан вылятае і паляўнічы страляе.

МІЛЬТОН і БУЛЬКА.

Я завёў сабе для фазанаў лягавага сабаку. Сабаку гэтага звалі Мільтон; ён быў высокі, худы, пярэставаты па шэрым, з доўгімі вушыма і вельмі дужы і разумны. З Булькаю яны ня кусаліся. Ніводзін сабака ніколі не нападаў на Бульку. Ён бывала толькі пакажа свае зубы, і сабакі спушчаюць хвасты і адходзяць проч. Аднаго разу я пайшоў з Мільтонам на фазаны. Раптам Булька прыбег за мною ў лес. Я хацеў прагнаць яго, але ніяк ня мог. А ісьці дамоў, каб адвясьці яго, было далёка. Я думаў, што ён ня будзе перашкаджаць мне, і пайшоў далей; але толькі што Мільтон пачуў у траве фазана і пачаў шукаць яго, Булька кінуўся ўперад і пачаў лазіць ува ўсе бакі. Ён стараўся раней за Мільтона падняць фазана. Ён штосьці гэткае чуў у траве, дзыгаў, круціўся; але нюх