Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

Адна чарапаха ў вясну кладзе сотні яек. Чаропка ў чарапахі, — гэта яе скабы. Толькі ў людзей і ў іншых жывёлаў скабы бываюць кожная асобна, а ў чарапахі скабы зрасьліся ў чаропку. А галоўнае тое, што ўва ўсіх жывёлаў скабы бываюць у сярэдзіне пад мясам, а ў чарапахі скабы зьверху, а мяса пад імі.

БУЛЬКА і ВОУК.

Калі я выяжджаў з Каўказу, тады яшчэ там была вайна, і ўночы небясьпечна было езьдзіць без канвою.

Я хацеў выехаць як мага раней раніцаю і дзеля гэтага не лажыўся спаць.

Мой прыяцель прыйшоў праводжваць мяне, і мы сядзелі цэлы вечар і ноч на вуліцы станіцы перад маёю хатаю.

Была месячная ноч з туманам, і было гэтак відна, што чытаць можна, хоць месяца і ня відаць было.

У сярэдзіне ночы мы раптам пачулі, што праз вуліцу на падворку пішчыць парасё.

Адзін з нас закрычаў: „гэта воўк душыць парасё!“

Я пабег да сябе ў хату, схапіў набітую стрэльбу і выбег на вуліцу. Усе стаялі каля варот таго падворку, дзе пішчала парасё, і крычалі мне: „сюды!“ Мільтон кінуўся за мною, — мусі, думаў, што я на паляваньне іду з стрэльбаю; а Булька падняў свае кароткія вушы і кідаўся з боку ў бок, як быццам пытаўся, у каго яму кажуць учапіцца… Калі я падбег да плоту, я ўбачыў, што з таго боку падворку проста да мяне бяжыць зьвер. Гэта быў воўк. Ён падбег да плоту і ўскочыў на яго. Я адхіліўся ад