Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

яго і нарыхтаваў стрэльбу. Як толькі воўк саскочыў з плоту на мой бок, я прыцэліўся ледзь што ў упор і спусьціў курок; але стрэльба зрабіла „чык“ і ня выстраліла. Воўк ня спыніўся і пабег праз вуліцу. Мільтон і Булька цусьціліся за ім, Мільтон быў блізка ад ваўка, але, відаць, баяўся схапіць яго, а Булька, як ні сьпяшаўся на сваіх кароткіх нагах, ня мог пасьпець. Мы беглі з усяе сілы за ваўком, але й воўк і сабакі прапалі ў нас з вачэй. Толькі каля канавы на рагу станіцы мы пачулі падбрэхваньне, піск і бачылі праз месячны туман, што падняўся пыл і што сабакі цягаліся з ваўком. Калі мы прыбеглі да канавы, дык ваўка ўжо ня было, і абодва сабакі вярнуліся да нас з абадранымі хвастамі і ўзлованымі тварамі. Булька роў і тоўк мяне галавою, — ён, як відаць, хацеў нешта расказаць, але ня ўмеў.

Мы аглядвалі сабакі і знайшлі, што ў Булькі на галаве была маленькая рана. Ён, як відаць, дагнаў ваўка перад канаваю, але не пасьпеў захапіць, і воўк адгрызнуўся і ўцёк. Рана была невялікая, так што нічога небясьпечнага ня было.

Мы вярнуліся назад да хаты, сядзелі і гаварылі аб тым, што здарылася. Я маракаваў на тое, што стрэльба мая не спаліла, і ўсё думаў аб тым, як-бы тут-жа на месцы застаўся воўк, калі-б яна стрэліла. Прыяцель мой дзіваваўся, як воўк мог заляцець на падворак. Стары казак казаў, што тут няма нічога дзіўнага, што гэта быў ня воўк, а што гэта была ведзьма і што яна зачаравала маю стрэльбу. Гэтак мы сядзелі і гаварылі, Раптам сабакі кінуліся, і мы ўбачылі на сярэдзіне вуліцы перад намі ізноў таго самага ваўка; але гэтым разам ён ад