Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

нашага крыку гэтак хутка пабег, што сабакі ўжо не дагналі яго.

Стары казак пасьля гэтага ўжо зусім упэўніўся, што гэта быў ня воўк, а ведзьма, а я падумаў, ці не шалёны гэта быў воўк, таму што я ніколі ня бачыў і ня чуў, каб воўк, пасьля таго, як яго перагналі, вярнуўся ізноў на народ.

На ўсякі выпадак я пасыпаў Бульцы на рану пораху і запаліў яго. Порах згарэў і выпаліў хворае месца.

Я выпаліў порахам рану на тое, каб выпячы шалёную сьліну, калі яна яшчэ не пасьпела ўвайсьці ў кроў. А калі папала сьліна і ўвайшла ўжо ў кроў, дык я ведаў, што па крыві яна разайдзецца па ўсім целе і тады ўжо нельга вылячыць.

ШТО ЗДАРЫЛАСЯ з БУЛЬКАЮ ў ПЯЦІГОРСКУ.

З станіцы я паехаў ня проста ў Расею, а спачатку ў Пяцігорск і там прабыў два месяцы. Мільтона я падарыў казаку-паляўнічаму, а Бульку ўзяў з сабою ў Пяцігорск.

Пяцігорск гэтак завецца таму, што ён стаіць на гарэ Бэш-тау. А бэш пататарску значыць пяць, тау — гара. З гэтае гары цячэ гарачая сярчатая вада. Вада гэтая гарачая, як кіпень, і пад месцам, дзе ідзе вада з гары, заўсёды стаіць пара, як над самаварам. Усё месца, дзе стаіць горад, вельмі вясёлае. З гораў цякуць гарачыя крыніцы, пад гарою цячэ рэчка Падкумак. Па гары лясы, навокала палі, а ўдальку заўсёды відно вялікія Каўкаскія горы. На гэтых горах сьнег ніколі не растае і яны заўсёды