Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

Ён выратаваўся тым, што скура ў яго парвалася наскрозь у тым месцы, дзе быў кручок.

КАНЕЦ БУЛЬКІ і МІЛЬТОНА.

Булька і Мільтон кончыліся ў адзін і той самы час. Стары казак ня ўмеў абходзіцца з Мільтонам. Замест таго, каб браць яго з сабою толькі на птушак, ён пачаў вадзіць яго на дзікоў. І ў тую-ж самую восень сякач[1] дзік распароў яго. Ніхто ня ўмеў яго зашыць, і Мільтон здох. Булька таксама нядоўга жыў пасьля таго, як ён выратаваўся ад калоднікаў. Хутка пасьля свайго ўратаваньня ад калоднікаў ён пачаў сумаваць і пачаў лізаць усё, што яму пападалася; ён лізаў мне рукі, але ня так, як раней, калі лашчыўся. Ён лізаў доўга і моцна налягаў языком, а пасьля пачынаў прыхапляць зубамі. Як відаць, яму трэ‘ было кусаць руку, але ён не хацеў. Я пачаў не даваць яму рукі. Тады ён пачаў лізаць мой бот, ножку стала і пасьля кусаць бот або ножку стала. Гэтак цягнулася два дні, а на трэці дзень ён згінуў, і ніхто ня бачыў і ня чуў аб ім.

Украсьць яго нельга было, і ўцячы ад мяне ён ня мог, а здарылася гэта з ім праз шэсьць тыдняў пасьля таго, як яго ўкусіў воўк. Дык значыцца, воўк запраўды быў шалёны. Булька ашалеў і ўцёк. З ім зрабілася тое, што завецца папаляўніцку сьцечка. Кажуць, што шаленства ў тым ёсьць, што ў шалёнае жывёлы ў горле робяцца сударгі. Шалёныя жывёлы хочуць піць і ня могуць, таму што ад вады сударгі робяцца мацнейшымі. Тады яны ад болю і ад смагі

  1. Сякач — двухгадовы дзік з вострым, незагнутым клыком.