Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

шалеюць і пачынаюць кусаць. Мусі ў Булькі пачыналіся гэтыя сударгі, калі ён пачынаў лізаць, а пасьля кусаць маю руку і ножку стала.

Я езьдзіў усюды па акрузе і пытаўся пра Бульку, але ня мог даведацца, дзе ён падзеўся, і як здох. Каб ён бегаў і кусаў, як гэта робяць шалёныя сабакі, дык я пачуў-бы аб ім. А мусі ён забег куды-нібудзь у глуш і адзін памёр там. Паляўнічыя кажуць, што калі з разумным сабакаю зробіцца сьцечка, дык ён уцякае ў палі, або ў лясы і там шукае травы, якое яму трэба, качаецца па росах і сам лечыцца. Мусі Булька ня мог вылячыцца. Ён не вярнуўся і прапаў.

РУСАК.

Заяц-русак жыў зімою каля вёскі. Калі надыйшла ноч, ён падняў адно вуха, паслухаў, пасьля падняў другое, павадзіў брысамі, панюхаў і сеў на заднія лапы. Пасьля ён дзыгнуў раз-другі па глыбокім сьнягу і ізноў сеў на заднія лапы і пачаў аглядацца. З усіх бакоў нічога ня было відаць, апрача сьнегу. Сьнег ляжаў хвалямі і блішчаў, як цукер. Над галавою ў зайца стаяла марозная пара і праз гэтую пару відаць было вялікія ясныя зоры.

Зайцу трэ‘ было перайсьці праз вялікую дарогу, каб прыйсьці на знаёмае гумно. На вялікай дарозе чуваць было, як пішчалі палазы, пырхалі коні і скрыпелі крэслы ў санях.

Заяц ізноў спыніўся каля дарогі. Мужыкі ішлі каля саней з паднятымі каўнерамі каптаноў. Твары іх было чуць відно. Бароды, вусы, бровы іхнія былі белыя. З ратоў і з насоў у іх ішла