Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

БАЙКІ[1].

МУРАШКА і ГАЛУБКА.

Мурашка спусьцілася да ручая: захацела напіцца. Хваля захліснула яе і чуць не ўтапіла. Галубка нясла галінку; яна ўбачыла — Мурашка, топіцца, і кінула ёй галінку ў ручай. Мурашка села на галінку і выратавалася. Пасьля паляўнічы расставіў сетку на Галубку і хацеў злавіць. Мурашка падпаўзла да паляўнічага, і ўкусіла яго за нагу; паляўнічы ахнуў і ўпусьціў сетку. Галубка пыркнула і паляцела.

ЧАРАПАХА і АРОЛ.

Чарапаха прасіла Арла, каб навучыў яе лятаць. Арол ня радзіў, таму што ёй нязручна; а яна яшчэ болей прасіла. Арол узяў яе ў капцюры, падняў угару і пусьціў: яна ўпала, на каменьні і разьбілася.

ШАШОК.

Шашок зайшоў да медніка і пачаў лізаць напільнік. З языка пашла кроў, а Шашок цешыўся, лізаў — думаў, што з жалеза кроў ідзе, і загубіў увесь язык.

  1. Перакладзеныя з Эзопа, пераробленыя з індыйскага і насьледаваньні.