Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

і ў палудзень выйшаў на ганак і сказаў паставіць самавар; дастаў гітару і пачаў іграць. Раптам пад‘яжджае тройка з звончыкам і з воза, выходзіць вураднік з двама салдатамі, падходзіць да Аксёнава і пытаецца: „хто? адкуль?“ Аксёнаў усё расказвае, як ёсьць, і просіць: „ці ня ласка гарбаты разам выпіць?“ Толькі вураднік ўсё прыстае з распытваньнямі: „Дзе начаваў мінулую ноч? Адзін, ці з купцом? Ці бачыў купца раніцаю? Чаму рана выехаў з двара?“ Аксёнаў зьдзівіўся, нашто гэта ў яго пра ўсё пытаюцца, усё расказаў, як было, дый кажа: „што-ж вы мяне гэтак выпытваеце? Я ня злодзей, не разбойнік які. Еду па сваёй справе, і няма чаго ў мяне пытацца“.

Тады вураднік клікнуў салдата і сказаў:

— Я — спраўнік і пытаюся ў цябе дзеля таго, што купец, з якім ты начаваў мінулую ноч, зарэзаны. Пакажы рэчы, а вы зравідуйце яго.

Увайшлі ў хату, узялі сундук і мяшок і пачалі разьвязваць і шукаць. Раптам спраўнік выняў з мяшка ножык і закрычаў:

— Гэта чый ножык?

Аксёнаў паглядзеў, бачыць — ножык у крыві з яго мяшка дасталі, і спалохаўся.

— А чаму кроў на нажы?

Аксёнаў хацеў адказваць, але ня мог выгаварыць слова.

— Я... я ня ведаю... я... нож... я... ня мой...

Тады спраўнік сказаў:

— Раніцаю купца знайшлі зарэзаным на пасьцелі. Апрача цябе, ня было каму гэта зрабіць. Хата была замкнёна з сярэдзіны, а ў хаце нікога, апрача цябе, ня было. Вось і ножык у крыві ў цябе ў мяшку, дый па твары відаць.