Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

Кажы, як ты забіў яго і колькі аграбіў грошай?

Аксёнаў бажыўся, што ня ён гэта зрабіў, што ня бачыў купца пасьля таго, як піў гарбату з ім, што грошы ў яго толькі свае 8.000, а ножык не яго. Але голас у яго абрываўся, твар быў белы, і ён увесь тросься ад страху, як вінаваты.

Спраўнік паклікаў салдатаў, загадаў зьвязаць і вясьці яго на воз. Калі яго з зьвязанымі нагамі клалі на воз, Аксёнаў перахрысьціўся і заплакаў. У Аксёнава адабралі рэчы і грошы, адаслалі яго ў бліжэйшае места ў вастрог. Паслалі ўва Уладзімер даведацца, які чалавек быў Аксёнаў, і ўсе купцы і жыхары ўладзімерскія паказалі, што Аксёнаў з-замаладу піў і гуляў, але быў чалавек добры. Тады яго пачалі судзіць. Судзілі яго за тое, што ён забіў разанскага купца і ўкраў 20.000 грошай.

Жонка ўбівалася па мужу і ня ведала, што думаць. Дзеці яго яшчэ ўсе былі малыя, а адзін быў пры грудзёх. Яна забрала ўсіх з сабою і паехала ў тое места, дзе яе мужа трымалі ў вастрозе. Спачатку яе ня пушчалі, але пасьля яна ўпрасіла начальнікаў, і яе прывялі да мужа. Калі яна ўбачыла яго ў вастрожнай вопратцы, у ланцугох, разам з разбойнікамі, яна ўдарылася аб зямлю і доўга не магла ачуняць. Пасьля яна паставіла дзеці вакол сябе, села з ім побач і пачала расказваць яму пра хатнія справы і пытацца ў яго пра ўсё, што з ім здарылася. Ён усё расказаў ёй. Яна сказала:

— Як-жа ж быць цяпер?

Ён сказаў:

Трэба правіць цара. Нельга-ж невінаватаму гінуць.

Жонка сказала, што яна ўжо падавала