Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

Гэтак прайшло два тыдні. Начамі Аксёнаў ня мог спаць, і на яго надыходзіў гэткі сум, што ён ня ведаў, куды падзецца.

Аднаго разу ўночы ён пайшоў па вастрозе і ўбачыў, што з-пад аднэй нары сыплецца зямля. Ён спыніўся паглядзець. Раптам Макар Сымонаў выскачыў з-пад нары і з спалоханым тварам глянуў на Аксёнавага. Аксёнаў хацеў прайсьці, каб ня бачыць яго; але Макар схапіў яго за руку і расказаў, як ён пракапаў праход пад сьценамі і як ён зямлю кожны дзень выносіць у халявах і высыпае на вуліцу, калі іх ганяюць на работу. Ён сказаў:

Толькі маўчы, стары, я і цябе вывяду. А калі скажаш, дык мяне заб‘юць; дый табе ня спушчу, заб‘ю.

Калі Аксёнаў убачыў свайго ліхадзея, ён увесь затросься ад злосьці, вырваў руку і сказаў:

— Выходзіць мне няма чаго, і забіваць мяне ня трэба — ты мяне ўжо даўно забіў. А казаць аб табе буду ці не, як Бог на душу паложыць.

На другі дзень, калі вывялі калоднікаў на работу, дык салдаты заўважылі, што Макар Сымонавіч высыпаў зямлю, — пачалі шукаць ў вастрозе і знайшлі дзіру. Начальнік прыехаў у вастрог і пачаў у ўсіх дапытвацца: „хто выкапаў дзірку“? Усе адпіраліся, тыя, якія ведалі, не выдавалі Макара Сымонавага, бо ведалі, што за гэту справу яго засьцёбаюць да паўсьмерці. Тады начальнік зьвярнуўся да Аксёнава. Ён ведаў, што Аксёнаў быў справядлівы чалавек, і сказаў:

— Стары, ты праўдзівы, скажы мне перад Богам, хго гэта зрабіў?

Макар Сымонаў стаяў як нішто й ня бывала