Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

і глядзеў на начальніка і не аглядаўся на Аксёнава. У Аксёнава дрыжалі рукі і губы, і ён доўга ня мог слова выгаварыць. Ён думаў: „калі ўтаіць яго, дык за што-ж я яму дарую, калі ён мяне загубіў? Хай пакутуе за маю муку. А сказаць на яго, запраўды — яго засьцёбаюць. А што як я дарма на яго думаю? Дый што-ж мне лягчэй ці што будзе?“

Начальнік яшчэ раз сказаў:

— Ну, што-ж, стары, кажы праўду: хто падкапаўся?

Аксёнаў паглядзеў на Макара Сымонавага, і сказаў:

— Не магу сказаць, ваша благародзіе. Мне Бог ня кажа казаць. І не скажу. Што хочаце са мною зрабеце — ўлада вашая.

Колькі ні бічкаваўся з ім начальнік, Аксёнаў нічога больш не казаў. Так і не даведаліся, хто падкапаўся.

На другую ноч, калі Аксёнаў лёг на сваю пасьцель і ледзь задрамаў, дык ён пачуў, што нехта падыйшоў і сеў у яго каля ног. Ён паглядзеў у цемнаце і пазнаў Макара. Аксёнаў сказаў:

— Чаго табе яшчэ ад мяне трэба? Што ты тут робіш?

Макар Сымонаў маўчаў. Аксёнаў падустаў і сказаў:

— Чаго трэба? Адыйдзі! А то салдата клікну.

Макар Сымонаў нагнуўся блізка да Аксёвава і шэптам сказаў:

— Іван Дзімітравіч, даруй мне!

Аксёнаў сказаў:

— За што табе дараваць?

— Я купца забіў, я ножык табе падсунуў. Я і цябе хацеў забіць, але на двары зашумелі;