Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

я ўсунуў табе ножык у мяшок і вылез праз вакно. — Аксёнаў маўчаў і ня ведаў, што сказаць. Макар Сымонаў спусьціўся з нары, пакланіўся да зямлі і сказаў: — „Іван Дзьмітрыч, даруй мне, на імя Бога. Я заяўлю, што я купца забіў — табе даруюць. Ты да хаты вернешся.“

Аксёнаў сказаў:

— Табе казаць лёгка, а мне цярпець як! Куды я пайду цяцер?.. Жонка памёрла, дзеці забылі; мне ісьці няма куды...

Макар Сымонаў не ўставаў з падлогі, біўся галавою аб зямлю і казаў:

— Іван Дзьмітрыч, даруй! Калі мяне бізуном білі, дык мне лягчэй было, як цяпер на цябе глядзець... А ты яшчэ пашкадаваў мяне — не сказаў. Даруй мне, у імя Хрыста, даруй мне, ліхадзею шалёнаму! — І ён моцна заплакаў.

Калі Аксёнаў пачуў, што Макар Сымонаў плача, дык ён і сам заплакаў і сказаў:

— Бог даруе табе: можа быць, што я ў сто разоў горшы за цябе! — І раптам у яго на душы лёгка зрабілася. І ён пакінуў сумаваць аб хаце і нікуды не хацеў з вастрогу, а толькі думаў аб апошняй гадзіне.

Макар Сымонаў не паслухаў Аксёнава і заявіўся вінаватым. Калі выйшла Аксёнаваму пазваленьне вярнуцца, дык ён ужо памёр.

ПАЛЯВАНЬНЕ ГОРШ ЗА НЯВОЛЮ.

Мы былі на паляваньні на мядзьведзі. Таварышу давялося страляць да мядзьведзя; ён раніў яго, ды ў мягкае месца. Засталося крыху крыві на сьнягу, а мядзьведзь уцёк.

Мы зыйшліся ў лесе і пачалі радзіцца, як