Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

нам быць: ці ісьці цяпер шукаць гэтага медзьвядзя, ці пачакаць дзён тры, пакуль мядзьведзь ляжа.

Началі мы пытацца ў мужыкоў-мядзьведнікаў, можна, ці не — абыйсьці цяпер гэтага мядзьведзя? Стары мядзьведнік сказаў: „нельга, трэба мядзьведзю даць супакоіцца; дзён цераз пяць абыйсьці можна, а цяпер за ім хадзіць — толькі напалохаеш, ён і ня ляжа.“

А малады мужык-мядзьведнік спрачаўся з старым і казаў, што абыйсьці цяпер можна: „па гэтым сьнезе, кажа, мядзьведзь далёка не ўцячэ, — мядзьведзь сыты. Ён сяньня-ж ляжа. А ня ляжа, дык я яго на лыжах даганю.“

І таварыш мой таксама не хацеў адходзіць цяпер і радзіў пачакаць.

Я й кажу: „ды што спрачацца. Вы рабеце, як хочаце, а я пайду з Дзям‘янам сьледам. Абыйдзем — добра, не абыйдзем — усё роўна: рабіць сягоньня няма чаго, а яшчэ ня позна.“

Гэтак і зрабілі.

Таварышы пайшлі да саней, ды ў вёску, а мы з Дзям‘янам узялі з сабою хлеба і засталіся ў лесе.

Як адыйшлі ўсе ад нас, дык мы з Дзям‘янам аглядзелі стрэльбы, падаткнулі шубы за паясы і пайшлі сьледам.

Пагода была добрая: марозна і ціха. Але хада па лыжах была цяжкая: сьнег быў глыбокі і сыпкі. Асадку сьнегу ў лесе ня было, ды яшчэ сьняжок выпаў напярэдадні, так што лыжы заходзілі ў сьнег на чэцьверць, а дзё і болей.

Мядзьведзяў сьлед здалёк было відаць. Відаць было, як ішоў мядзьведзь, як дзе-ня-дзе па жывот угразаў і выварочваў сьнег. Мы ішлі