Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

елачка падвернецца, то лыжа скруціцца бяз прывычкі, то на пень, то на калоду наедзеш пад сьнегам. Пачаў я ўжо і змагацца. Скінуў я шубу, і пот з мяне так і льецца. А Дзям‘ян — як у чайцы плыве. Быццам самі пад ім лыжы ходзяць. Не зачэпіць нідзе, ня зьвернецца. І маю шубу яшчэ сабе за плечы перакінуў ды ўсё мяне пануквае.

Далі мы круг вярсты ў тры, абыйшлі балоты. Я ўжо адставаць пачаў — лыжы зварочваюцца, ногі блутаюцца. Спыніўся раптам наперадзе ў мяне Дзям‘ян і махае рукою. Я падыйшоў. Дзям‘ян прыгнуўся, шэпча і паказвае: „бачыш, сарока над ломам сакоча; птушка здалёку яго дух чуе. Гэта ён.“

Узялі мы проч, прайшлі яшчэ з вярсту і найшлі ізноў на стары сьлед. Так што мы навокал абыйшлі мядзьведзя, і ён у сярэдзіне нашага абходу застаўся. Сталі мы. Я і шапку скінуў і расшпіліўся увесь: горача мне, як у лазьні, і ўвесь, як мыш, мокры. І Дзям‘ян зачырванеўся, рукавом выціраецца. „Ну, кажа, пане, справу зрабілі, цяпер адпачыць трэба“. А ўжо зарніца праз лес чырванець пачала. Селі мы на лыжы адпачываць. Дасталі хлеб з мяшка і соль; паеў я спачатку сьнегу, а пасьля хлеба. І гэткі мне хлеб смачны здаўся, што я ў жыцьці гэткага ня еў. Пасядзелі мы: ужо і зьмяркаць пачало. Я спытаўся ў Дзям‘яна, ці далёка да вёскі. — „Ды вярстоў пятнаццаць будзе. Дайдзём уночы; а цяпер адпачыць трэба. Апранайце шубу, панок, а то астынеце.“

Наламаў Дзям‘ян гальля яловага, абабіў сьнег, паслаў ложка, і ляглі мы з ім зусім побач, рукі пад галовы падлажылі. І сам ня помню