Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

я, як заснуў. Прачхнуўся я гадзіны цераз дзьве. Трэснула нешта.

Я гэтак моцна спаў, што і забыўся, дзе я заснуў. Аглянуўся я — што за цуд, дзе я? Палацы нейкія белыя нада мною, і стаўцы бёлыя, і на ўсім блішчасткі блішчаць. Глянуў угару — разводы белыя, а паміж разводаў скляпеньне нейкае бліскучае і агні рознаколерныя гараць. Аглядзеўся я, успомніў, што мы ў лесе і што гэта дрэвы ў сьнягу і ў інеі мне палацамі здаліся, а агні — гэта зоры на небе паміж сукамі дрыжаць.

Уночы іней выпаў: і на сукох іней, і на шубе маёй іней, і Дзям‘ян увесь пад інеем, і сыплецца зьверху іней. Збудзіў я Дзям‘яна. Сталі мы на лыжы і пайшлі. Ціха ў лесе, толькі чуваць, як мы лыжамі па мягкім сьнягу пасоўваем, ды дзя-ня-дзе трэсьне дзерава ад марозу, і па ўсім лесе гук разьляжацца. Адзін раз толькі жывое нешта зашумела блізютка ад нас і проч пабегла. Я так і думаў, што мядзьведзь. Падыйшлі да тога месца, адкуль зашумела, — убачылі сьляды заячыя. І асінкі паабгрызаны. Гэта зайцы карміліся.

Выйшлі мы на дарогу, прывязалі лыжы за сабою і пайшлі па дарозе. Ісьці лёгка стала. Лыжы ззаду па бітай дарозе разьяжджаюцца, грукаюць, сьняжок пад ботамі паскрыпвае, халодны іней да твару, як пушок, ліпне. А зоры ўдоўж па сукох быццам насустрэчу бягуць, засьвецяцца, пагаснуць, быццам усё неба хадуном ходзіць.

Таварыш спаў. Я збудзіў яго. Мы расказалі, як абыйшлі мядзьведзя, і загадалі гаспадару да раніцы сабраць загоншчыкаў-мужыкоў. Павячэралі і ляглі спаць.