Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

Я ад змогі праспаў-бы да абеду, але таварыш збудзіў мяне. Устаў я, гляджу — таварыш ужо апранены, з стрэльбаю нешта калупаецца.

— А дзе Дзям‘ян? — Ён ужо даўно ў лесе. Ужо і абклад праверыў, сюды прыбягаў, а цяпер павёў загоншчыкаў заводзіць. Памыўся я, апрануўся, набіў свае стрэльбы, селі ў сані, паехалі.

Мароз усё трымаў моцны, ціха, было і сонца ня відаць было; туман стаяў угары і іней сядаў.

Праехалі мы вярстоў тры па дарозе, пад‘ехалі да лесу. Бачым — унізочку дымок сінее і народ стаіць: мужыкі і бабы з кіямі.

Зьлезьлі мы, падыйшлі да народу. Мужыкі сядзяць, бульбу пякуць, сьмяюцца з бабамі.

І Дзям‘ян з імі. Падняўся народ, павёў іх Дзям‘ян расстаўляць навокала па нашым учарашнім абходзе. Выцягнуліся мужыкі і бабы кішкаю, трыццаць чалавек, — толькі па пояс іх відаць — зайшлі ў лес; пасьля пайшлі мы з таварышам іхнім сьледам.

Сьцежка, хоць і натоптана, але цяжка ісьці, затое падаць няма куды — як паміж дзьвюма сьценамі ідзеш.

Прайшлі мы гэтак з паўвярсты; глядзімо — ужо Дзям‘ян з другога боку да нас бяжыць на лыжах, махае рукою, каб да яго ішлі.

Падыйшлі мы да яго — паказаў нам месцы. Стаў я на сваё месца, азірнуўся.

Налева ад мяне высокі ельнік; праз яго далёка відаць і за дрэвамі чарнеецца мне мужык-загоншчык. Проці мяне густы малады ельнік у чалавечы рост. І на ельніку сукі павісьлі і зьліпліся ад сьнегу. У сярэдзіне ельніку сьцежка засыпана сьнегам. Сьцежка гэтая проста на