Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

ГАЛКА і ГАЛУБЫ.

Галка ўбачыла, што Галубоў добра кормяць, выбялілася і ўляцела ў галубятню. Галубы падумалі сьпярша, што яна гэткі-ж самы голуб, і пусьцілі яе. Але Галка забылася і закрычала пасвойму. Тады яе Галубы пачалі кляваць і прагналі. Галка паляцела назад да сваіх, але галкі спалохаліся, што яна белая, і таксама прагналі.

БАБА і КУРЫЦА.

Адна курыца нясла кожны дзень яйко. Гаспадыня падумала, што калі больш даваць есьці, дык яна ўдвая будзе нясьціся. Гэтак і зрабіла. Курыца засыцела і пакінула нясьціся.

ЛЕЎ, МЯДЗЬВЕДЗЬ і ЛІСІЦА.

Леў з Медзьвядзём дабылі мяса і пачалі за яго біцца. Мядзьведзь не хацеў папусьціцца, і Леў не папушчаўся. Яны гэтак доўга біліся, што аслабелі абодва і ляглі. Лісіца ўбачыла паміж імі мяса, падхапіла яго і ўцякла.

САБАКА, ПЯТУХ і ЛІСІЦА.

Сабака з Пятухом пайшлі разам вандраваць. Увечары Пятух заснуў на дзераве, а Сабака прыладзіўся каля таго самага дзерава паміж карэньнямі. Як прыйшоў час, Пятух запяяў. Лісіца пачула Пятуха, прыбегла і пачала зьнізу прасіць, каб ён зьлез да яе, быццам ёй хочацца зрабіць пашану яму за тое, што ў яго голас добры. Пятух сказаў: „Трэба раней збудзіць