Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

Рвануўся ён, скінуў з сябе татараў — але яшчэ пазлазілі з коняй трох на яго, пачалі біць ложамі па галаве. Памутнела ў яго ў вачох і захістаўся. Схапілі яго татары, зьнялі з сёдлаў падпругі запасныя, закруцілі яму рукі назад, завязалі татарскім вузлом, павалаклі да сядла. Шапку з яго зьбілі, боты сьцягнулі, усё абглядзелі — грошы, гадзіньнік вынялі, вопратку ўсю падралі. Аглянуўся Жылін на свайго каня. Ён, бедны, як упаў на бок, так і ляжыць, толькі б‘е нагамі, — да зямлі не дастае; у галаве дзіра, а з дзіры так і сьвішча кроў чорная — на аршын навокала пыл значыла.

Адзін татарын падыйшоў да каня, пачаў сядло зьнімаць, — ён усё бічкуецца; татарые выняў кінджал, перарэзаў яму горла. Засьвістала з горла, страпянуўся — і вон пара.

Зьнялі татары сядло, збрую. Сеў татарын з чырвонаю барадою на каня, а іншыя падсадзілі Жыліна да яго на сядло, а каб ня ўпаў, прыцягнулі яго раменем за пояс да татарына і павязьлі ў горы.

Сядзіць Жылін за татарынам, пагойдваецца, таўчэ тварам у ванючыя татарскія плечы. Толькі і бачыць перад сабою здаравенныя татарскія плечы ды шыю жылаватую, ды патыліца голеная з-пад шапкі сінее. Галава ў Жыліна разьбіта, кроў запяклася над вачыма. І нельга яму ні паправіцца на кані, ні крыві абцёрці. Рукі гэтак закручаныя, што ў ключыцы баліць.

Ехалі яны доўга з гары на гару, пераехалі ў брод раку, выехалі на дарогу і паехалі лагчынаю.

Хацеў Жылін прыкмячаць дарогу, куды яго вязуць, ды вочы замазаны крывёю, а павярнуцца нельга.