Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/98

Гэта старонка не была вычытаная

Пайшлі татары, замкнулі ізноў дзьверы.

Пачакаўшы крыху, прыходзіць да Жыліна нагаец і кажа:

Айда, хозяйн, айда!

Таксама ня ўмее парасейску. Толькі зразумеў Жылін, што кажа ісьці кудысьці.

Пайшоў Жылін з калодкаю, кульгае, ступіць нельга, — так і круціць нагу ў бок. Выйшаў Жылін за нагайцам. Бачыць — вёска татарская, хатаў з дзесяць, і царква іхняя з вежачкай. Каля аднае хаты стаяць тры кані асядланыя. Хлопчыкі трымаюць за павады. Выскачыў з гэтае хаты чарнаваты татарын, замахаў рукою, каб да яго йшоў Жылін. Сам сьмяецца, усё гаворыць нешта пасвойму, і пайшоў у дзьверы. Прыйшоў Жылін у хату. Сьвятліца добрая, сьцены глінаю гладка вымазаны. У пярэдняй сьцяне пухавікі пярэстыя ўложаны, па бакох вісяць дываны дарагія; на дыванох стрэльбы, пісталеты, шаблі, — усе ў серабры. У аднэй сьцяне печка маленькая, роўна з падлогаю. Падлога земляная, чыстая, як ток, і ўвесь пярэдні куток засланы вайлакамі; на вайлакох дываны, а на дыванох пуховыя падушкі. І на дыванох, у адных башмакох, сядзяць татары: чорны, чырвоны і трое гасьцей. За плячыма у ўсіх пуховыя падушкі падкладзены, а перад імі на круглай дошчачцы бліны прасяныя, і масла каровяе распушчана ў чашцы, і піва татарскае — буза — у збаночку. Ядуць рукамі, і рукі ўсе ў масьле.

Падскочыў чорны, загадаў пасадзіць Жыліна з боку, не на дыван, а на голую падлогу; залез ізноў на дыван, частуе гасьцей блінамі і бузою. Пасадзіў работнік Жыліна на месца,