Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

сам зьняў верхнія башмакі, паставіў каля дзьвярэй у радок, дзе і іншыя башмакі стаялі, і сеў на вайлак бліжэй да гаспадароў; глядзіць як яны ядуць, сьліну выцірае.

Зьелі татары бліны, прыйшла татарка ў сарочцы гэткай самай, як і дзеўка, і ў нагавіцах, галава ў хустцы. Аднясла масла, бліны, падала балейку добрую і збанок з вузкім горлам. Пачалі мыць рукі татары, пасьля злажылі рукі, селі на каленкі, падулі на ўсе бакі і малітвы прагаварылі. Пагутарылі пасвойму. Пасьля адзін з гасьцей — татараў павярнуўся да Жыліна, пачаў гаварыць парасейску.

— Цябе, — кажа, — узяў Казі-Мухамэд, — сам паказвае на чырвонага татарына, — і аддаў цябе Абдул-Мурату, — паказвае на чарнаватага. — Абдул-Мурат цяпер твой гаспадар.

Жылін маўчыць. Загаварыў Абдул-Мурат і ўсё паказвае на Жыліна, і сьмяецца, і прыгаварвае: „салдат урус, харашо урус.“ Тлумач кажа: „ён табе загадвае дамоў напісаць, каб за цябе выкуп прыслалі. Як прышлюць грошы, ён цябе пусьціць.“

Жылін падумаў і кажа:

— А ці шмат ён хоча выкупу?

Пагаварылі татары; тлумач і кажа:

— Тры тысячы монэтаў.

— Не, — кажа, Жылін, — я гэтага заплаціць не магу.

Падскочыў Абдул, пачаў рукамі махаць, нешта казаць Жыліну — усё думае, што ён зразумее. Ператлумачыў тлумач, кажа: „колькі-ж ты дасі?“ Жылін падумаў і кажа: „500 рублёў.“ Тут татары загаварылі густа, усе раптам. Пачаў