Старонка:Лукішкі (1929).pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

МАЛАЦЬБА

Трасецца ток
І стогне падмуроўка.
Вохкаюць аўсяныя снапы.
Жарчыста пеніцца
Дубовая бічоўка
Ля крокваў і ціжарнае тарпы.
Пырскае салома залатая,
Пыхкае ўгору сіні пыл.
Наторшчылася хмара сьнегавая,
Глыбокі, сіні небасхіл.
Кусьлівы зуб выторкнула зіма.
Малацьбіты здароўем палыхаюць
І кволы дух з саломы выбіваюць.
А у далі мігціцца поле,
Авінутае ў бель, брыльлянты і крышталь.
І пырскае зіма сьняжынкамі на волі,
Зімоваю красой сьмяецца даль.

Лукішкі.
5-X—27 г.